Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию, спорту и туризму Жодинского горисполкома
Государственное учреждение образования
«Средняя школа №2 г. Жодино»
ЗАВОЧНАЕ ПАДАРОЖЖА ДЛЯ ВУЧНЯЎ 7 КЛАСА
«ПАДАРОЖЖА ПА ЗАМКАХ БЕЛАРУСІ»
Мэта: далучыць вучняў да гістарычнай спадчыны беларускага народа; развіваць пазнавальную цікавасць вучняў; выхоўваць пачуццё патрыятызму і гонару за свой край.
Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя з фотаздымкамі замкаў; фрагменты тэлеперадачы «Вандроўнік пра замкі Беларусі»; выстава кніг і фотаальбомаў па тэме.
Ход мерапрыемства
Дзе мой край?
Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца
ў шырокі Дняпро.
У. Караткевіч
Уступнае слова настаўніка. Наша краіна Беларусь, размешчаная ў геаграфічным цэнтры Еўропы паміж вялікімі сусудзямі – Расіяй з Усходу і Польшчай – з Захаду, – на перакрыжаванні старажытных шляхоў з Візантыі ў Скандынавію, увабрала найлепшыя дасягненні і здабыткі розных культур. Нашы продкі ўнеслі значны ўклад у сусветную спадчыну.
Сёння мы будзем падарожнічаць па слаўных гістарычных мясцінах і зробім прыпынкі ў самых старажытных замках Беларусі, паколькі нашу краіну здаўна называлі краінай замкаў.
Першы прыпынак. Лідскі замак.
Адным з мацнейшых у Вялікім княстве Літоўскім быў Лідскі замак. У ім кароль Ягайла ў 1387 годзе падпісаў пастанову аб хрышчэнні паганскай Літвы. Пачатак будоўлі Лідскага замка прыпадае на 1323 год. У тыя часы вялікім князем літоўскім быў Гедымін, які ўвайшоў у гісторыю як таленавіты ваяр з крыжакамі. Для Лідскага замка была выбрана невялікая пясчаная каса пасярэдзіне балоцістай мясцовасці, дзе рака Каменка ўлівалася ў Лідзейку. Гэты замак уваходзіў у лінію крапасных умацаванняў Наваградак – Крэва – Мядзінінкай – Тракай. У замкавых збудаваннях спалучаюцца рысы раманскай архітэктуры і ранняй готыкі. Пастаўлены на насыпным пясчаным узгорку, быў абкружаны рэчкамі і ровам, які аддзяляў замак ад горада. Пазней у сістэму перадзамкавых умацаванняў уключана штучнае возера. Верхняя частка сцен з баявой галерэяй і байніцамі вымуравана з цэглы. Вонкавыя паверхні сцен – з вялікіх валуноў, прамежкі паміж якімі запоўнены каменнымі клінамі. На працягу 14-18 стагоддзяў у выніку шматлікіх аблогаў былі разбураны вежы і ўнутраныя пабудовы. Канчаткова забудова замкавага двара была знішчана ў час руска-польскай вайны 1654-1667 гг.
Другі прыпынак. Замак у Гародні.
Князь Вітаўт з 1376 года стаў гаспадаром Гародні. У гэты перыяд узведзены мураваны Ніжні замак. Ён стаў фортам на подступах да існуючага Верхняга замка. Пасля пажару 1398 года Верхні замак карэнным чынам перабудаваны, і ён набыў гатычныя рысы. На яго тэрыторыю можна было трапіць толькі праз уязную вежу па мосце цераз пяцідзесяціметровы сухі роў. У 1540 годзе каралева Бона Сфорца надала Гародні герб: на блакітным полі алень Святога Губерта, які пераскоквае праз агароджу. Алень – сімвал цвёрдага руху наперад, пераадольвання любых перашкод.
Новая перабудова Верхняга замка пачалася ў 1579 годзе архітэктарам Санці Гуччы па замове караля Стэфана Баторыя, які абраў Гародню для сваёй новай рэзідэнцыі. Адразу пасля разбуральных для Гародні падзей Паўночнай вайны, калі моцна быў пашкоджаны Верхні замак, прымаецца рашэнне аб будаўніцтве новай каралеўскай рэзідэнцыі. Аўтарам палаца стаў саксонскі архітэктар Карл Фрыдрых Пёпельман. У 1742 годзе рэзідэнцыя была гатова да прыёму манаршых асоб. Парадную браму ўпрыгожылі скульптуры міфічных істот – сфінксы.
У Гродзенскім палацы адбыўся апошні сейм Рэчы Паспалітай 1793 года, на якім быў зацверджаны другі падзел яе паміж Расіяй і Прусіяй. Тут 25 лістапада 1795 года кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падпісаў акт аб адрачэнні ад прастола. Сёння на тэрыторыі палаца замкавага комплексу размяшчаецца Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.
Трэці прыпынак. Мірскі замак.
Мястэчка Мір ў 1486 годзе атрымаў у спадчыну прадстаўнік старажытнага беларускага феадальнага роду Юрый Ільініч. Напэўна, першыя сцены замка пры новым уладары былі ўзведзены ў 1520-х гадах, аднак як цэльнае збудаванне Мірскі замак упершыню ўзгадваецца пасля смерці яго заснавальніка, у 1527 годзе, у падзельнай грамаце паміж сынамі Юрыя Ільініча.
З 1568 года Мірскі замак перайшоў у рукі князёў Радзівілаў. Насычаны знешні дэкор замка павінен быў прыдаць непрыступнай крэпасці выгляд шыкоўнага палаца. Па адной з версій, дэкаратыўнае аздабленне замка мела тую ж функцыю, што і арнаментацыя народнага адзення – адагнаць злых духаў і абараніць Ільінічаў ад няўдач. Садзейнічаць гэтаму павінна была і каменная галава барана, умураваная ў паўднёвую сцяну. Згодна павер’ю, пакуль яна будзе знаходзіцца на сваім месцы, Мірскі замак будзе стаяць непарушным.
Спачатку замак быў мураванай крэпасцю, абнесенай з заходняга і паўночнага бакоў абарончымі сценамі. Усяго палац меў каля сарака пакояў, аздобленых лепкай. Сцены і вежы былі звонку атынкаваны, вокны, дзверы, ганкі ўпрыгожаны рознымі дэталямі, пакоі былі багата аздоблены прадметамі раскошы, большасць з якіх выраблялася на Радзівілаўскіх мануфактурах. За замкавымі валамі быў створаны парк (італьянскі сад) з сістэмай алей, аранжарэямі і вадаёмамі, абсаджаны па перыметры ліпамі. За 3 кіламетры ад замка быў закладзены звярынец для палявання. У 2000 годзе Мірскі замак уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Прагляд відэароліка пра Мірскі замак.
Чацвёрты прыпынак. Нясвіжскі замак.
Нясвіжскі замак заснаваны Мікалаем Крыштафам Радзівілам Сіроткам у 1583 годзе. Узведзены па праекту Яна Джавані Марыі Бернардоні. Замак з’яўляўся першакласным абарончым збудаваннем, быў абнесены земляным валам і вадзяным ровам. Замак і горад былі злучаны паміж сабой драўляным мостам праз штучнае возера, які разбіралі ў час асады горада. На асноўных уездах у горад былі збудаваны брамы.
Беларускія магнаты акружалі сябе раскошай, з-за мяжы выпісваліся лепшыя архітэктары, мастакі, работамі якіх аздабляліся новыя палацы. Магнацкі род Радзівілаў быў адным з багацейшых у Еўропе. Іх штогадовы прыбытак амаль удвая перавышаў даход Польскага караля. Буйнейшая калекцыя мастацтва стагоддзямі збіралася Радзівіламі і захоўвалася ў іх галоўнай рэзідэнцыі ў Нясвіжы. Асаблівай гордасцю Радзівілаўскай скарбніцы былі 12 залатых і сярэбраных апосталаў. Аднак велізарныя каштоўнасці магнацкіх беларускіх радоў падчас шматлікіх ваенных канфліктаў былі вывезены ў Расію, Польшчу і Літву. Вакол палаца быў разбіты багаты парк, дзе знаходзіцца скульптура сабакі і камень у гонар дваццаціпяцігадовай закладкі знакамітага Нясвіжскага парка Марыяй дэ Кастэлян – княгіняй Радзівіл – у 1879 годзе.
Прагляд відэароліка пра Нясвіжскі замак.
Пяты прыпынак. Крэўскі замак.
Крэўскі замак быў пабудаваны пасля 1338 года ў Крэве на насыпным узгорку, абкружаным ровам з вадою, абнесены мураванымі сценамі на двухметровым падмурку. Унізе складзены з каменю, уверсе з вонкавага боку абмураваны цэглай, у паўднёвай сцяне быў запасны ход, у заходняй – уваход-праём. Абарону замка ўзмацнялі дзве вуглавыя вежы, размешчаныя па дыяганалі. На вышыні дзесяці метраў па перыметры сцен на драўляных бэльках была баявая галерэя-памост з байніцамі ў сценах. Паўночна-заходняя княжацкая вежа прызначалася для жылля князя і чэлядзі, мела, як мяркуюць, чатыры паверхі са склепам-турмою ўнізе. Муроўка вежы да вышыні трох метраў з каменю. У жылых пакоях была фрэскавая размалёўка. Паўднёва-ўсходняя вежа была прыбудавана да замкавых сцен унутры двара пазней. Да сённяшніх дзён зберагліся руіны замка. Замак з’яўляецца помнікам рэспубліканскага значэння.
Прагляд відэароліка пра Крэўскі замак.
Шосты прыпынак. Гальшанскі замак.
Гальшанскі замак пабудаваны Сапегам на мяжы 16-17 стагоддзяў у вёсцы Гальшаны. Асноўную абарончую функцыю выконвалі земляныя валы і бастыёны з сістэмай абваднення, якія знаходзіліся на значнай адлегласці ад палаца. Сцены мелі фігурную муроўку, аздобленую лепкай. На ўзроўні другога паверха з боку двара праходзіла адкрытая галерэя. На першым паверсе палаца была размешчана вялікая амаль квадратная зала з чатырма слупамі ў цэнтры. Інтэр’еры палаца былі багата аздоблены. Значную дэкаратыўную ролю выконвалі кафляныя грубкі, абрамленні камінаў і столі ў тэхніцы стука, падлога памяшканняў Была зроблена з керамічных тэракотавых і паліваных зялёных плітак. Палац перабудоўваўся ў 18-20 стагоддзях, што змяніла яго аблічча і аб’ёмна-планіровачную кампазіцыю. Да сённяшняга часу замак збярогся часткова.
Заключнае слова настаўніка. Закончылася падарожжа па нашай роднай зямлі, якая мае слаўную гісторыю. Мы пабывалі ў замках Беларусі, даведаліся пра гісторыю іх стварэння, а таксама атрымалі магчымасць прайсці па тых мясцінах, якія авеяны легендамі мінулага. Даведацца яшчэ больш пра замкі Беларусі, а таксама пра іншыя старонкі нашай слаўнай мінуўшчыны дапаможа выстава кніг і фотаальбомаў. Захоўвайце спадчыну, якая засталася нам ад нашых продкаў, пра якую пісаў Янка Купала:
Жыве з ім дум маіх сям’я
І сніць з ім сны нязводныя...
Завецца ж спадчына мая
Усяго – СТАРОНКАЙ РОДНАЮ!
свернуть
Мэтапалаганне на ўроках беларускай мовы
“Любая справа пачынаецца з пастаноўкі мэты. Чалавек без мэты, як карабель, які страціў ветразі, дрэйфуе ў адкрытым моры выпадковасцей, праблем і страхаў. Ставячы перад сабой мэту, чалавек набывае вялікую сілу пад назвай упэўненасць і пры дапамозе ветру жаданняў лёгка дасягае мары. Пераадолеўшы страхі і абмежаванні, навучыўшыся імгненна прымаць рашэнні і дзейнічаць, чалавек становіцца тым, кім ён хоча быць, — асобай! У гэты момант яго карабель прыбывае ў порт рэалізацыі жаданняў, і ён адчувае пад нагамі цвярдыню жыццёвых дасягненняў”. Мэта — гэта пачатак шляху да поспеху.
Мэта — гэта прадстаўленне аб выніку, якога і настаўнік, і вучні жадаюць дасягнуць на ўроку,гэта плануемы вынік дзейнасці. Што б чалавек ні рабіў, яго работа будзе больш прадукцыйнай, калі ён да пачатку працы добра ўяўляе сабе, што ён у выніку жадае атрымаць. Калі ж настаўнік запісвае мэту ў плане свайго будучага ўрока з дапамогай дзеясловаў “фарміраваць…”, “даць паняцце…”, “пазнаёміць…”, “даказаць…”, “абгрунтаваць…”, “замацаваць…”, “прааналіза ваць…”, “абагульніць…”, то тут ён указвае толькі на свае намеры, на тое, што сам збіраецца рабіць на занятках: фарміраваць, знаёміць, даваць .Такая фармулёўка мэты — гэта добрая магчымасць настаўніку зняць з сябе адказнасць. Калі нешта вучні не засвоілі, то можна апраўдвацца: я фарміраваў, я вучыў, я сваю справу зрабіў.
Мэта павінна быць канкрэтнай: дакладна вызначаць тыя веды і ўменні, якімі, мяркуецца, авалодаюць вучні. Пры пастаноўцы мэты праз сваю дзейнасць настаўнік, плануючы ўрок, думае, што на ім сам будзе рабіць. Калі ж мэта (плануемы вынік урока) вызначаецца праз веды і ўменні вучняў, то педагог плануе дзеянні вучняў, якія вядуць да гэтых ведаў і ўменняў. Для фармулёўкі можна выкарыстоўваць наступныя клішэ: да заканчэння ўрока вучні: — будуць ведаць: … ; умець: … ; — змогуць: * назваць і патлумачыць не менш за тры прычыны … ; * разабраць сказ (які?) па часцінах мовы; * выканаць тэст (далей сам тэст або спасылка на яго); * правільна запісаць словы (пералічваюцца); * правільна адказаць на ключавое пытанне (даюцца крытэрыі ацэнкі); * скласці дыялог (даюцца крытэрыі) … — будуць валодаць спосабам … .
Мэта павінна быць дыягнастычнай — такой, што яна сама можа быць інструментам для вымярэння ступені яе дасягнення ці адназначна вызначаць пэўны спіс кантрольных пытанняў і заданняў — змест кантролю, які праводзіцца на выхадзе з урока. Менавіта дыягнастычнасць дазваляе бачыць і ацэньваць, як вучні набліжаюцца да мэты, у чым паспяховыя, на што скіраваць карэкцыйную работу. Спосабы задання мэты якраз дазваляюць напрыканцы заняткаў правесці дыягностыку, паколькі бачна, што падлягае кантролю. Зместавай падставай для фармулёўкі мэт з’яўляюцца патрабаванні да ведаў і ўменняў вучняў, змешчаныя ў вучэбных праграмах.
Мэта павінна быць дасягальнай і адпавядаць узроўню вучняў. Пры планаванні ўрока важна ацэньваць, чаго можна дасягнуць за 45 хвілін урока.. Паколькі ў класе вучацца дзеці з розным узроўнем ведаў і рознымі магчымасцямі, то пажадана дыферэнцыяцыя вучэбнай мэты.
Мэта павінна быць не толькі ў настаўніка, але і ў вучняў. Калі ж настаўнік жадае, каб навучэнцы былі матываванымі, адказнымі, актыўнымі, ён павінен паклапаціцца, каб мэта была ў кожнага вучня. Чым раней на ўроку ён даведаецца аб сваей мэце, прыме яе, тым лепш. Мэту да вучняў на зразумелай ім мове можа данесці настаўнік, для чаго зручна выкарыстоўваць наступныя клішэ: “вы навучыцеся…”, “вы зможаце…”, “вы будзеце ведаць…”, “калі напрыканцы ўрока нехта з вас выканае …, то зможа атрымаць 10, калі …, то атрымае 8” і г.д. Або ад першай асобы: “я змагу…”, “я навучуся…”, “я буду ўмець…”, “я паспяхова выканаю…”, “у выніковай рабоце ў мяне ўжо не будзе памылак на…”
Пол Блэк і Дылан Вільям у кнізе “Унутры чорнай скрыні: павышэнне стандартаў навучання праз ацэнку”напісалі: “Многія настаўнікі спрабавалі развіваць у навучэнцаў здольнасць да самаацэнкі і прыйшлі да высновы, што першая і самая складаная задача — гэта перакананне вучняў ду маць пра сваю працу ў плане дасягнення мэт. Калі дзеці навучацца гэтаму, яны пачынаюць мець больш агульны погляд на сваю працу, што дазваляе ім кантраляваць сваю дзейнасць і кіраваць ёй”.
5 клас “Тэма ўрока: вусная і пісьмовая формы маўлення.
Мэта: плануецца, што да канца ўрока вучні будуць разумець, што такое “мова” і “маўленне”.
Задачы: стварыць умовы для фарміравання маўленчага кампанента камунікатыўнай кампетэнцыі навучэнцаў, пашырыць слоўнікавы запас вучняў лінгвістычнымі тэрмінамі, садзейнічаць развіццю навыкаў узаемадзеяння пры рабоце ў парах, са дзейнічаць фарміраванню ўмення вырашаць праблему і разважаць, развіваць цікавасць да перапрацоўкі вершаванага тэксту празаічнай мовай.
Практычна ўсе прыёмы фарміравання мэтавызначэння будуюцца на дыялагічнай аснове. У сваёй практыцы я часцей выкарыстоўваю мэтавызначэнне праз апорныя словы. На дошцы запісваю апорныя словы “ведаю”, “навучуся”. Да вучняў звяртаюся з пытаннем: “Пра што мы сёння даведаемся? Чаму навучымся?” На этапе абагульнення, рэфлексіі зноў звяртаюся да вызначаных напачатку задач і мы іх удакладняем, дапаўняем адносна зместу ўрока.
Мэта на мове вучняў. 1. Ведаю, што такое мова і маўленне. 2. Магу растлумачыць розніцу паміж гэтымі паняццямі. 3. Адказваю на пытанне, якім павінна быць наша маўленне 4. Умею перадаваць змест вершаванага тэксту празаічнай мовай.
свернуть